27 красавiка 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На літоўска-беларускай мяжы захоўваюцца вялізныя чэргі

4
На літоўска-беларускай мяжы захоўваюцца вялізныя чэргі

У цяперашні час у чэргах зноў стаяць каля 1300 машын.

Пры гэтым усе КПП працуюць на поўную магутнасць, паведамляе cargonews.lt.

Паводле дадзеных беларускай і літоўскай мытні ў цяперашні час на КПП Медзінінкай - Каменны Лог з беларускага боку стаяць 520 грузавікоў, з літоўскага - 180, Прывалка - Райгардас з беларускага боку 350, з літоўскага - 50. Не лепшая сітуацыя і на іншых КПП. На КПП Лаворышкес - Катлоўка з беларускага боку стаяць 220, з літоўскага - 80 грузавікоў, Шалчынінкай - Беняконі з беларускага боку стаіць 200 грузавікоў, дадзеных па літоўскім баку няма.

Прычына чэргаў - рэканструкцыя ў Прывалцы. З-за гэтага змяняюць парадак перасячэння мяжы на гэтым КПП для легкавых і грузавых машын. Будаўнічыя працы ўскладнілі перасячэнне мяжы з боку Беларусі.

Беларускія мытнікі рэкамендуюць па магчымасці выбіраць іншыя КПП, а ў краіны ЕЗ ехаць праз Польшчу. Па іхніх словах, чэргаў можна было пазбегнуць, калі б разбілі плынь машын. Аднак цяпер большая частка грузавікоў у Беларусь заязджае праз Польшчу, а вяртаецца праз Літву. Ні для каго не сакрэт, што ў Літве ўмовы вывазу паліва больш ліберальныя. У Польшчу можна завезці не больш за 600 л дызельнага паліва ў баку, у Літве абмежаванняў няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках