17 траўня 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны кіраўнік «Тэхнабанка»

74
Арыштаваны кіраўнік «Тэхнабанка»

Упраўленнем Следчага камітэта па Менску затрыманы старшыня назіральнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслаў Кацарэнка.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.

Банкір затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.6 арт.16 «Саўдзел у злачынстве» і ч. 2 арт.243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў» КК Беларусі.

«У следства ёсць падставы меркаваць, што падазраваны аказваў дапамогу службовым асобам шэрагу суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ва ўхіленні ад выплаты падаткаў», - сказалі ў камітэце.

Нагадаем, што раней была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да старшыні савета дырэктараў ЗАТ «Белзамежбуд», кіраўніка назіральнага савета ЗАТ «Трастбанк» Віктара Шаўцова. Справа расследуецца ў КДБ Беларусі.

Віктар Шаўцоў падазраецца ў асабліва буйным крадзяжы. Па неафіцыйнай інфармацыі charter97.org, Шаўцова затрымалі ў сярэдзіне кастрычніка - пачатку лістапада. Па чутках, падставай для арышту маглі стаць праблемы кампаніі «Белзамежбуд», якая займаецца будаўнічымі праектамі ў Венесуэле: нібыта венесуэльскія партнёры злавілі беларусаў пры спробе выкрасці дзве тоны арматуры. Інфармацыя пра гэта прагучала падчас чарговага візіту ў Венесуэлу памочніка прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, а ў далейшым пра скандал далажылі Аляксандру Лукашэнку.

На фота: Уладзіслаў Кацарэнка злева

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках