18 траўня 2024, Субота, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін зноў падаражэе ў красавіку

43
Бензін зноў падаражэе ў красавіку

На беларускіх аўтазапраўках 1 красавіка не памяняліся цэннікі на паліва.

Аднак там не выключаюць, што змена коштаў гаручага можа адбыцца ў любы момант.

Па звестках інфармагенцтваў, у Беларусі 1 красавіка магло адбыцца другое ў гэтым годзе падаражанне аўтамабільнага паліва. Меркавалася, што кошты могуць павялічыцца на 3-5%.

Аднак, як паведамілі карэспандэнту «Ежедневника» на менскіх АЗС, тэлеграмы аб павышэнні тарыфаў да іх напярэдадні 1 красавіка не паступалі. Аднак на запраўках не выключаюць рост коштаў гаручага ў наступныя дні.

Першы раз у гэтым годзе аўтамабільнае паліва падаражэла 14 сакавіка. Кошты павялічыліся ў сярэднім на 5% і склалі: бензін Нармаль-80 - 5.400 рублёў за літр (300, або 5,6%), Аі-92 - 6.000 (300, або 5,3%), Аі-95 - 6.450 (350, або 5,7%), дызпаліва - 6.600 (300, або 4,8%).

Перагляд коштаў «Белнафтахім» патлумачыў «ростам катыровак кошту нафты ў сакавіку 2012 года ў параўнанні са снежнем 2011 года на 17%», а таксама неабходнасцю «паэтапнага збліжэння коштаў тавараў ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках