5 траўня 2024, Нядзеля, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўспамінаюць ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам

8
У Польшчы ўспамінаюць ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам

Сёння спаўняецца 2 гады з дня катастрофы самалёта польскага прэзідэнта ў небе над Смаленскам.

Афіцыйныя мерапрыемствы ў сувязі з гадавінай трагедыі пад Смаленскам пройдуць на вайсковых могілках Павонзкі ў Варшаве, паведамляе расейская служба «Радыё Свабода». На месца катастрофы накіруецца польская ўрадавая дэлегацыя на чале з міністрам культуры Багданам Здраеўскім.

«Міністр культуры адказвае за ўсталяванне помніка ахвярам трагедыі пад Смаленскам на месцы катастрофы. Будзе выбраны аўтар самага лепшага праекта мемарыяла. Не ўпэўнены, ці вырашыцца пытанне месца ўсталявання помніка падчас візіту міністра ў Смаленск», - сказаў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

У сваю чаргу дачка памерлага прэзідэнта, Марта Качыньска запатрабавала ад Еўрапарламента стварэння міжнароднай камісіі для расследавання прычын авіякатастрофы: «Я разлічваю, што на Захадзе стане больш вядома аб прычынах катастрофы прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам, паколькі на сённяшні дзень гэтай інфармацыі відавочна недастаткова. Я таксама заклікаю стварыць міжнародную камісію, якая на самой справе ўсталюе сапраўдныя прычыны катастрофы».

У польскім грамадстве па-ранейшаму абмяркоўваецца версія аб тым, што крушэнне самалёта ТУ-154 з польскім прэзідэнтам на борце на самой справе магло наступіць у выніку тэракту. Апазіцыя, у сваю чаргу, кажа аб бяздушнасціі уладаў, якія да гэтага часу не дамагліся ад Масквы дазволу на перанос абломкаў самалёта ў Польшчу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках