5 траўня 2024, Нядзеля, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі патрабуюць павышэння заробкаў

64
Медыкі патрабуюць павышэння заробкаў

Пленум Віцебскага абкама прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя прыняў зварот да Савета Міністраў і свайго галіновага міністэрства.

Віцебскія медыкі просяць павышэння заробкаў, піша «Народная воля».

Сярэдні заробак працаўнікоў аховы здароўя Віцебскай вобласці за студзень-люты склаў 2,5 мільёна рублёў (крыху больш за 300 даляраў). Пры гэтым калі сярэдні заробак лекараў 4,4 мільёна (500 даляраў), то ў сярэдняга медперсаналу - усё тыя ж 2,5 мільёна, а ў абслуговага персаналу і таго менш. І гэта нягледзячы на тое, што з 1 студзеня тарыфныя стаўкі былі істотна павышаныя, а ўказ № 29, які ўступіў у сілу, дазволіў значна павялічыць заробак медсёстрам.

Аднак зараз сталася так, што ўзнікла дыспрапорцыя ў аплаце працы кваліфікаваных і некваліфікаваных працаўнікоў. І аклад працаўніка без спецыяльнай адукацыі і падрыхтоўкі, але са стажам працы ў галіны, некалькі вышэйшы за аклад спецыяліста з вышэйшай немедыцынскай ці сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

Пленум Віцебскага абкама прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя звярнуўся ва ўрад з прапановай павысіць тарыфныя аклады лекарам незалежна ад кваліфікацыйных катэгорый, якія ажыццяўляюць высокатэхналагічныя і складаныя медыцынскія ўмяшанні і інтэнсіўную тэрапію пацыентаў пасля такіх аперацый. Віцебскія медыкі таксама лічаць, што ў цэлым па краіне наспела неабходнасць кардынальнай змены падыходаў да аплаты працы медыцынскіх працаўнікоў з улікам дыферэнцыраванай ацэнкі складанасці, кваліфікацыі, характару, інтэнсіўнасці, выніку і якасці іхняй працы.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках