5 траўня 2024, Нядзеля, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд прызначыў Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу

22
Суд прызначыў Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу

Касацыйную скаргу на прысуд Першамайскага суду Віцебска павінен быў разглядаць сёння абласны суд.

Але разгляд справы прыпынены да заключэння псіхіятраў аб псіхалагічным стане палітвязня Сяргея Каваленкі, піша «Салiдарнасць».

Як паведаміў праваабаронца Сяргей Сыс у «Фэйсбуку», судовая калегія прызначыла Сяргею Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара («Навінкі», Менск).

Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Першамайскага суду Віцебска прыпынены. У судзе было прадстаўленае папярэдняе заключэнне псіхіятраў аб тым, што ў Каваленкі маецца псіхічнае расстройства, якое выяўляецца, у тым ліку, і ў адмове ад ежы.

«Экспэртыза павінная высветліць наступныя пытанні: ці меліся ў Каваленкі псіхічныя захворванні ў момант здзяйснення крымінальнага злачынства, здзейсненага 7 студзеня 2010 года, ці ён мог усведамляць у той час свае дзеянні; ці маюцца псіхічныя захворванні зараз; ці патрабуе да сябе меры прымусовага лячэння; ці мае індывідуальныя асаблівасці псіхічнага стану».

Нагадаем, 10 красавіка ў Віцебскім абласным судзе павінны быў адбыцца разгляд касацыйнай скаргі на леташні прысуд Сяргею Каваленку - 3 гады «хатняй хіміі». Так яго пакаралі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гарадской навагодняй ёлцы. У знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў актывіст КХП-БНФ абвясціў галадоўку, падчас якой страціў палову сваёй вагі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках