5 траўня 2024, Нядзеля, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карагін стаў пасланцам Саўміна

54
Карагін стаў пасланцам Саўміна

Кіраўнік Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва адвёз ліст беларускага міністра прамысловасці ў Брусель.

У ім выказваецца асцярога, што ў выніку санкцый ЕЗ можа быць нанесеная вялікая шкода развіццю бізнеса і рынкавай эканоміцы Беларусі, піша газета «Звязда».

Сам Уладзімір Карагін адзначыў, што на ўсіх сустрэчах таксама выказваўся супраць увядзення санкцый і абмежаванняў, тлумачачы гэта тым, што бізнес павінен быць па-за палітыкай.

«Унутры Беларусі пачаўся дыялог бізнесу, улады і грамадзянскай супольнасці. У нас ужо існуе дастаткова актыўны дыялог паміж бізнесам і ўладай, штогод мы распрацоўваем Нацыянальную платформу бізнесу Беларусі, якую заслухоўвае ўрад. Па такім жа метадзе трэба разгортваць і дыялог Еўрапейскаму звязу з нашай краінай», - сцвярджае ён.

Адзначым, што Карагін прыняў удзел у прэзентацыі праграмы «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі Беларусі» у Бруселі, на якую не змаглі патрапіць Анатоль Лябедзька, Аляксандр Атрошчанкаў і Сяргей Калякін.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках