5 траўня 2024, Нядзеля, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» падалі заяўку ў Менгарвыканкам

4
Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» падалі заяўку ў Менгарвыканкам

Беларуская апазіцыя плануе 26 красавіка правесці традыцыйную акцыю, прымеркаваную да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

«Мы падалі заяўку ў Менгарвыканкам. У ёй мы просім дазволіць шэсце па першай паласе праезнай часткі па вул. Сурганава», - заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску кіраўнік аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху» Юрый Хадыка.

У адпаведнасці з пададзенай 10 красавіка заяўкай, арганізатары плануюць збор удзельнікаў акцыі каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук. Потым плануецца правесці шэсце па праспекце Незалежнасці і вул. Сурганава, да парку Дружбы народаў, дзе пройдзе мітынг. Скончыцца мерапрыемства ўскладаннем кветак да Чарнобыльскай капліцы, размешчанай каля царквы ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулыых». Заяўка пададзеная ад прыватных асоб і прадугледжвае ўдзел у акцыі да 1 тыс. чалавек, перадае «Інтэрфакс».

«Мы таксама звярнуліся ў заяўцы з просьбай даць указанне ГУУС Менска не затрымліваць нашую гукаўзмацняльную апаратуру, калі мітынг будзе дазволены», - сказаў Ю.Хадыка, выказаўшы надзею на тое, што мерапрыемства будзе санкцыянаванае ўладамі.

Як было заяўлена на прэс-канферэнцыі арганізатарамі мерапрыемства, «Чарнобыльскі шлях» закліканы нагадаць уладам Беларусі і ўсяму беларускаму грамадству аб праблемах, выкліканых катастрофай на ЧАЭС, а таксама падняць пытанні, звязаныя з будаўніцтвам АЭС у краіне. У гэтай сувязі адзін з арганізатараў мерапрыемства - старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што «мы збіраемся сказаць «не» расейскай АЭС». Ён растлумачыў, што беларуска-расейскія пагадненні па будаўніцтве беларускай АЭС «у энергетычным плане яшчэ больш прывяжуць краіну да Крамля».

Як плануюць арганізатары, падчас акцыі будзе прынятая дэкларацыя аб неабходнасці вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках