5 траўня 2024, Нядзеля, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мяса-малочныя» перамовы з Украінай праходзяць за зачыненымі дзвярыма

10
«Мяса-малочныя» перамовы з Украінай праходзяць за зачыненымі дзвярыма

У Кіеве з візітам знаходзіцца першы намеснік дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага нагляду Беларусі Юрый Піваварчык.

Як паведамілі «Еўрарадыё» ў Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службе Украіны, бакі дамовіліся не каментаваць сітуацыю для СМІ.

«Піваварчык з сябрамі гэтай дэлегацыі сядзяць з 9 раніцы. Яшчэ не выходзілі. Бо ён прыехаў учора ўвечары. Сёння сядзяць з інспектарамі, з намеснікам кіраўніка Дзяржаўнай ветфітаслужбы Гаражэевым. Нікога да сябе не пускаюць, пераціраюць нешта», - паведаміў прэс-сакратар Анатоль Асадчы.

Украінская дэлегацыя вярнулася з Беларусі на мінулым тыдні. У нашай краіне яна інспектавала вытворчасць малака і свініны.

Нагадаем, што экспарт беларускай свініны і малака ва Украіну быў спынены ў пачатку сакавіка. Украінскі бок заявіў, што беларускае малако змяшчае занадта вялікую колькасць антыбіётыкаў. У сваю чаргу экспарт свініны быў спынены ў сувязі з вучэннямі беларускіх ветэрынараў ў вёсцы Нязнанава. Там за некалькі дзён было знішчана ўсё пагалоўе свіней. Украіна так і не атрымала зразумелага адказу, навошта гэта было зроблена і з-за падазрэння эпідэміі спыніла ўвоз свініны з Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках