16 траўня 2024, Чацвер, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чайна-таўн пад дахам БНТУ

14
Чайна-таўн пад дахам БНТУ

Кітайцы хочуць будаваць інтэрнат на пляцоўцы універсітэта, каб потым заняць палову месцаў у ім.

На тое, што месца ў студэнцкім інтэрнаце атрымаць амаль немагчыма з-за мноства замежных навучэнцаў, студэнты паскардзіліся міністру адукацыі Сяргею Маскевічу падчас онлайн-канферэнцыі на БТ, піша generation.by.

«У менскіх ВНУ навучаецца шмат замежных студэнтаў, якім абавязкова прадастаўляецца інтэрнат. У той жа час нашым іншагароднім студэнтам месцаў у інтэрнатах катастрафічна не хапае. Яны вымушаныя шукаць здымнае жыллё, якое каштуе нятанна. Чым нашыя студэнты горшыя за кітайскіх альбо в’етнамскіх?» — пытаецца ў міністра Мікалай з Менску.

Маскевіч збіраецца вырашаць праблему нечаканым чынам. Цяпер беларускім студэнтам інтэрнаты будуць будаваць тыя ж самыя кітайцы. Жыць у іх у выніку таксама будуць кітайцы. У палове пакояў:

«Ёсць беларуска-кітайскі праект будаўніцтва інтэрнатаў на пляцоўцы БНТУ, дзе палова месцаў будзе аддадзеная беларускім студэнтам, а другая палова — кітайскім», — тлумачыць Маскевіч.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт збіраецца да 2015 году адбудаваць два інтэрнаты. Агулам у іх могуць змясціцца да 2 тысячаў студэнтаў. Ці ўваходзіць у лік гэтых будоўляў кітайскі праект, пакуль незразумела.

Міністар адукацыі кажа, што «да 2015 года мы спадзяемся пабудаваць тую колькасць інтэрнатаў, якая трэба, каб зняць праблему жылля для студэнтаў». Аднак дзяржаўная праграма, пра якую кажа Маскевіч, прадугледжвае будаўніцтва каля 20 інтэрнатаў, большасць з якіх з'явіцца ў Менску. І месца ў іх знойдуць толькі 14.5 тысячы студэнтаў. У той час, як толькі ў Менску патрабуецца да 50 тысячаў новых месцаў у студэнцкіх інтэрнатах.

Паводле міністра, «далёка не ўсе студэнты замежных дзяржаў, якія навучаюцца ў нашых ВНУ, жывуць у інтэрнатах, многія з іх жывуць на кватэрах. Мы да пытання забяспечанасці жыллём студэнтаў ставімся вельмі ўзважана».

Паводле афіцыйнай статыстыцы, трэцяя частка беларускіх студэнтаў, якім патрабуецца інтэрнат, не могуць яго атрымаць і вымушаныя здымаць кватэры. Найгоршыя ўмовы жыцця ў інтэрнатах маюць курсанты Інстытуту памежнай службы, дзе на аднаго студэнта прыходзіцца толькі 2.4 кв.м. пакою. Для параўнання, у Гомельскім дзяржаўным мэдыцынскім універсітэце адзін студэнт жыве на 13.8 кв.м.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках