19 траўня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гітлер-югенд» выйшаў на менскія вуліцы

177
«Гітлер-югенд» выйшаў на менскія вуліцы

Новы сезон дзейнасці моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП) БРСМ пачаўся 10 красавіка.

Іх удзельнікаў у самім БРСМ часта называюць «байцамі» і падкрэсліваюць, што моладзь патрулюе вуліцы і шукае правапарушальнікаў і алкаголікаў па ўласнай ініцыятыве, паведамляе Generation.by.

З 10 па 21 красавіка ўдзельнікі моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ сумесна з АМАПам будуць ахоўваць месцы масавага адпачынку моладзі ў Менску. Акрамя іншага яны зоймуцца «прафілактыкай правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі, папярэджаннем алкагалізму, наркаманіі, а таксама зніжэннем ўзроўню дарожна-транспартнага траўматызму».

Афіцыйна такія вулічныя «дазоры» БРСМ не аплачваюцца. Пры гэтым у мінулым годзе БРСМаўцы паўдзельнічалі больш чым ў 1 000 затрыманнях.

За апошнія паўгады колькасць «байцоў» моладзевых атрадаў (МААП) БРСМ вырасла на 2 тысячы і дасягнула 7 тысяч чалавек. Удзельнікі атрадаў патрулююць вуліцы (афіцыйна - толькі з міліцыяй) і праходзяць трэніроўкі на базах АМАПа.

Акрамя гэтага, БРСМаўцы дапамогуць арганізаваць некалькі спартовых мерапрыемстваў па гульнявых і экстрэмальных відах спорту з удзелам «складаных падлеткаў».

Напісаць каментар 177

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках