19 траўня 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ліміт на спажыванне вады менчукі не ўкладаюцца

56
У ліміт на спажыванне вады менчукі не ўкладаюцца

Паўгады ў Беларусі дзейнічае нарматыў па спажыванні вады - 140 літраў на чалавека на суткі.

Як адзначаюць спецыялісты, рашэнне аб увядзенні ліміту прывучыла беларусаў да беражлівасці і дапамагло зэканоміць мільёны кубаметраў вады. Прааналізаваўшы сітуацыю, у «Менсквадаканале» прыйшлі да высновы: у межы нарматыву сёння не ўпісваюцца каля 35 адсоткаў сталічных кватэр.

Перавышэнне, як правіла, складае 3-5 л вады на суткі на чалавека, радзей - 20-30 л.

«Гэтыя лічбы пацвярджаюць, што прынятая за нарматыў велічыня дастаткова ўзважаная, - падкрэслівае дырэктар «Менскводаканал» Іосіф Герасімёнак. - Тым не менш гараджане павінныя разумець, што эканоміць ваду неабходна».

Спецыяліст патлумачыў, што для гэтага існуюць розныя спосабы. Гэта, у прыватнасці, кухонныя краны з рассякальнікам, якія даюць паўнату струменя за кошт дадатковай падачы паветра, а таксама туалетныя бачкі з дзвюма кнопкамі для змывання.

Як нагадвае onliner.by, ліміт на спажыванне вады ўсталяваны пастановай Саўміна ад 28 верасня 2011 года № 1300. У дамах, абсталяваных прыборамі ўліку, адзін кубаметр вады каштуе 890 рублёў, аднак у выпадку перавышэння ліміту спажывання 140 літраў на чалавека на суткі аплата за звышнарматыўны аб'ём спаганяецца па павышаным тарыфе - 2545 рублёў за кубаметр.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках