17 траўня 2024, Пятніца, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія СМІ: «TeliaSonera першапачаткова ведала, што будзе працаваць на КДБ»

19
Шведскія СМІ: «TeliaSonera першапачаткова ведала, што будзе працаваць на КДБ»

Шэраг шведскіх СМІ абвінавачвае тэлекамунікацыйную кампанію TeliaSonera ў дапамаганні беларускім спецслужбам.

«Радыё Швецыі», Svenska Dagbladet, Аftonbladet і іншыя выданні размясцілі артыкулы, у якіх абвінавачваюць тэлекамунікацыйную кампанію TeliaSonera, найбуйнейшую на рынках сотавай сувязі Швецыі і Фінляндыі ў супрацоўніцтве з беларускім КДБ і спецслужбамі іншых постсавецкіх краін.

У Беларусі TeliaSonera мае даччыную фірму - аператара мабільнай сувязі Life :) - ЗАТ «БеСТ». Таксама шведска-фінская кампанія замацавалася на рынках іншых аўтарытарных краін - Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, перадае «Радыё Свабода».

Як мяркуюць аглядальнікі Аftonbladet, у такой супрацы зацікаўленыя і сама TeliaSonera, якой бізнес у гэтым рэгіёне прыносіць немалыя грошы і, зразумела, антыдэмакратычныя рэжымы, якія лёгка камандуюць мабільнымі аператарамі, мяркуюць аглядальнікі. З дапамогай мабільных аператараў уладам удаецца адсочваць поўную інфармацыю пра перапіску, тэлефанаванні, месцазнаходжанне, перамяшчэнні сваіх апанентаў.

Журналісты Dagens Nyheter адзначаюць тэхнічную якаснасць такіх паслугаў. Напрыклад, даччыная фірма TeliaSonera — беларускі аператар Life карыстаецца абсталяваннем прызнанага ва ўсім свеце канцэрну Ericsson. Калі ў дэмакратычных краінах тэхналогіі адсочвання і праслухоўвання выкарыстоўваюцца паліцыяй з санкцыі пракурора, каб выкрываць рабаўнікоў, забойцаў, гандляроў наркотыкамі, то ў Беларусі яны працуюць на спецслужбы, каб запалохваць і караць нязгодных.

У якасці класічнага прыкладу журналісты спасылаюцца на снежаньскія падзеі 2010 году, калі аператары мабільнай сувязі часткова заблакавалі для сваіх кліентаў апазіцыйныя вэб-сайты і далі спецслужбам праслухоўваць размовы апанентаў, раскрылі інфармацыю пра сваіх карыстальнікаў, што ў выніку прывяло да арышту сотняў мірных дэманстрантаў.

Многія шведскія эксперты ў галіне камунікацыйных тэхналогій схіляюцца да думкі, што TeliaSonera, выходзячы на рынкі недэмакратычных краін, адпачатку ўсведамляе, што будзе вымушаная дапамагаць дыктатуры праслухоўваць, каго тая захоча і калі захоча.

Паводле словаў прафесара Эрыка Строма з Гётэборскага універсытэту, пасля «арабскай вясны» ўсё больш урадаў зацікаўленыя ў тым, каб кантраляваць насельніцтва з дапамогай сотавай сувязі. Знайсці і перахапіць карыстальніка — абсалютна не праблема. Тым больш што ў той жа TeliaSonera, дакладней — у яе даччыных фірм у Беларусі, Азербайджане, Казахстане, Узбекістане ёсьць праграма «чорных скрыняў», да якой, у сваю чаргу, маюць доступ спецслужбы гэтых краін.

На гэтыя абвінавачанні TeliaSonera адказвае, што кампанія павінная прытрымлівацца законаў краіны, у якой працуе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках