18 траўня 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынгавае агенцтва S&P палепшыла прагноз па Беларусі

14
Рэйтынгавае агенцтва S&P палепшыла прагноз па Беларусі

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's у сераду пацвердзіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі «B-» і палепшыла прагноз па ім да стабільнага з негатыўнага.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва. Перагляд прагнозу адлюстроўвае меркаванне S&P аб наяўнасці прыкмет стабілізацыі эканомікі Беларусі і паляпшэнні кароткатэрміновых фінансавых умоваў.

Акрамя таго, агенцтва пацвердзіла кароткатэрміновы рэйтынг Беларусі на ўзроўні «C», паведамляе «РІА Новости».

S&P адзначае, што рэзервы ў замежнай валюце растуць, непасрэдны ціск на абменны курс беларускага рубля саслабеў і інфляцыя, хоць і яшчэ досыць высокая, паступова запавольваецца.

Разам з тым рэйтынгі Беларусі, на думку S&P, абмяжоўваюцца палітычнымі рызыкамі, высокай залежнасцю ад знешняга фінансавання, а таксама нежаданнем ўрада праводзіць неабходныя структурныя рэформы для паляпшэння канкурэнтнага асяроддзя ў краіне.

Агенцтва пры гэтым адзначае, што беларускія ўлады для вырашэння фінансавага крызісу ў мінулым годзе ўсё ж прынялі шэраг мер, у тым ліку пры падтрымцы Расеі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках