29 красавiка 2024, панядзелак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі праігнаравалі суботнік

36
Менчукі праігнаравалі суботнік

У Менску 31 сакавіка адбыўся першы ў бягучым годзе суботнік.

У мерапрыемствах па добраўпарадкаванні прынялі ўдзел толькі каля 3 тыс. чалавек - жыхары шматкватэрных дамоў і прыватных домаўладанняў, прадстаўнікі працоўных і студэнцкіх калектываў, грамадскіх арганізацый, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

- Многія гараджане выказалі жаданне прыняць удзел у суботніку 31 сакавіка, - распавяла намесніца начальніка аддзела гарадской гаспадаркі Менгарвыканкама Марына Малаева. - Аднак мерапрыемствы, якія мы планавалі правесці з масавым удзелам грамадскасці, перанесеныя ў сувязі з дрэнным надвор'ем на больш позні тэрмін, - Тым не менш, суботнікі прайшлі ва ўсіх раёнах. Працоўныя калектывы ў асноўным прыбіралі ад смецця прылеглыя да прадпрыемстваў тэрыторыі. У асобных месцах былі здзейсненыя пасадкі дрэваў і кустоў. Супрацоўнікі жыллёвых служб з удзелам жыхароў правялі прыбіранне падвалаў і пад'ездаў. З сектара індывідуальнай жылой забудовы вывозілі абрэзаныя галіны і буйнагабарытнае смецце.

Нагадаем, за некалькі тыдняў да першага вясновага суботніка ўлады Менску разгарнулі шырокамаштабную агітацыю. Мікалай Ладуцька заклікаў гараджан выходзіць на прыбіранне двароў і фарбаваць фасады. Чыноўнікі рангам ніжэй выступалі ў СМІ, ЖЭСы распаўсюдзілі абвесткі. Аднак у мінулую суботу менчукі аддалі перавагу сваім звыклым справам. Камунальнікі жа спісалі невысокую актыўнасць насельніцтва на раптоўны снег.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках