Спыніце тэрор у Беларусі! (Фота)
7- 20.04.2012, 9:42
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі адзінкавыя пікеты каля Універсітэта ім. Сухога ў Гомелі.
Маладыя людзі стаялі каля будынку універсітэта з плакатам «Stop terror in Belarus». Міліцыя спрабавала затрымаць аднаго з актывістаў, але маладому чалавеку атрымалася схавацца і пазбегнуць арышту, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».