10 траўня 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалістка адсудзіла заробак з дапамогай незалежнага прафсаюзу

3

Футбалістка брэсцкай «Вікторыі-86» Юлія Ракіцянская праз суд дамаглася выплаты заробку, які не плацілі з верасня мінулага года.

Яе інтарэсы падчас суду прадстаўляў юрыст прафсаюза РЭП Уладзімір Малей.

«На карысць футбалісткі спагнана 5 мільёнаў 183 тысячы 150 рублёў. Гэтая сума склалася з нявыплачанага заробку за верасень-снежань 2011 і яго часткі за люты-сакавік 2012 года. Суд таксама задаволіў хадайніцтва Юліі Ракіцянскай аб маральнай кампенсацыі ў 1 мільён рублёў», - сказаў ён «Еўрарадыё».

Нявыплаты ў рознай ступені закранулі 13 футбалістак «Вікторыі-86». Адна з іх раней таксама праз суд дамаглася выплаты грошай. Да гэтага спартоўкі звярталіся ва ўпраўленне фізкультуры Брэсцкага аблвыканкама. Адтуль прыйшла інфармацыя, што на год ім вылучана 200 мільёнаў рублёў. Выплачваць грошы павінен Брэсцкі гарвыканкам. Раней грошы даваў аблвыканкам. У мінулым годзе на клуб выдаткавалі больш за 320 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках