18 траўня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выхад з незалежнага прафсаюза - умова росту па кар'ернай лесвіцы

4
Выхад з незалежнага прафсаюза - умова росту па кар'ернай лесвіцы

Актывісты найбуйнога незалежнага аб'яднання працоўных у краіне сутыкаюцца з ціскам з боку адміністрацыі прадпрыемства.

Гаворка пра Незалежны прафсаюз гарнякоў, які ўжо доўгія гады дзейнічае на салігорскім «Беларуськаліі» і з'яўляецца структурным падпаддзяленнем беларускага незалежнага прафсаюзу і налічвае ў сваіх шэрагах каля 4 тысячы чалавек, піша ПЦ «Вясна».

У апошні час салігорскія праваабаронцы ўсё часцей атрымліваюць паведамленні аб неправамерных дзеяннях з боку адказных супрацоўнікаў ААТ «Беларуськалій» у дачыненні да працаўнікоў, якія з'яўляюцца сябрамі НПГ. І калі салідарнасць працоўных здольная даць адпор адміністрацыі, то інжынерна-тэхнічныя службоўцы часцяком змушаныя пакідаць шэрагі незалежнага прафсаюзу.

«Пакуль працаваў рабочым, паралельна навучаўся ў ВНУ. Пасля заканчэння перайшоў на інжынерную працу. Начальства адразу паставіла перад фактам - альбо рост па кар'ернай лесвіцы, альбо незалежны прафсаюз», - распавёў прадстаўнікам Беларускага Хельсінкскага камітэта адзін з працаўнікоў «Беларуськалія».

Факты ціску на інжынерных працаўнікоў пацвердзіў старшыня пяршоўкі ААТ «Беларуськалій» Сяргей Чаркасаў:

- На самой справе, пасля Новага года мы пачалі атрымліваць інфармацыю пра ціск на інжынерна-тэхнічных працаўнікоў, якія знаходзяцца ў нашым прафсаюзе. Але людзям уласцівае пачуццё страху, і яны не заўсёды вырашаюцца на адкрытыя дзеянні ў абарону сваіх правоў. Таму мы зрабілі пэўныя прэвентыўныя крокі. Накіравалі на імя гендырэктара ліст і запрасілі намесніка па ідэалогіі Анатоля Махлая да сябе ў Выканаўчае бюро. Ён адказаў на нашыя пытанні і паабяцаў разабрацца ў сітуацыі. Нашая пазіцыя была пачутая.

Як паведаміў салігорскім праваабаронцам прэс-аташэ БНП Раман Ярашэня, адміністрацыйны ціск на інжынерных працаўнікоў незалежнага прафсаюза назіраецца і ў іншых гарадах. Да асаблівага абсурду сітуацыя дайшла на Мазырскім НПЗ, дзе для ўдзелу ў фотаконкурсе дзяцей супрацоўнікаў МНПЗ неабходна выйсці з незалежнага прафсаюза.

Прафсаюзныя функцыянеры звязваюць такое абвастрэнне з сацыяльным выбухам на мікашэвіцкім «Граніце» і раяць сваім сябрам неадкладна паведамляць пра факты ціску адказным прадстаўнікам першасных арганізацый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках