18 траўня 2024, Субота, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» пагражае Расеі судом і забаронай на палёты

104
«Белавія» пагражае Расеі судом і забаронай на палёты

«Паветраная вайна» разгарэлася не на жарт.

Беларускія ўлады ў адказ на забарону на палёты самалётаў Белавія ў расейскія рэгіёны (Екацярынбург, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы і г.д.), якая ўступае ў сілу з 13 красавіка, заявілі, што скароцяць колькасць рэйсаў, якія здзяйсняюцца расейскімі авіякампаніямі ў Менск з 4 да 2 на дзень, то бок забароняць пры гэтым самалётам Аэрафлота лятаць у сінявокую. Адначасова Белавія разглядае магчымасць судовага пазову да Расавіяцыі за грубае парушэнне міжурадавага пагаднення, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Калі будзе прынятае рашэнне па нядопуску «Белавія» ў рэгіёны Расеі, то, напэўна, далей будзе скарачацца колькасць рэйсаў паміж Менскам і Масквой. Мы разглядаем такую магчымасць. Напэўна, будзе неабходнасць скараціць колькасць рэйсаў паміж Менскам і Масквой да 2 рэйсаў з кожнага боку. Я думаю, з нашага боку застанецца «Белавія», а з расейскага боку - «Сібір» і «Ютэйр», а «Аэрафлот» выконваць гэтыя рэйсы не зможа», - заявіў сёння намеснік гендырэктара Белавія Ігар Чаргінец, каментуючы ўчорашняе рашэнне авіяцыйных уладаў РФ .

Па ягоных словах, забарона на палёты Белавія ў расійскія рэгіёны «пралабіраваная «Аэрафлотам», які спадзяецца перасадзіць пасажыраў на свае рэйсы паміж Менскам і Масквой».

Рашэнне расейскага боку прагучала пасля пасля таго, як Беларусь у аднабаковым парадку апавясціла Расею аб скарачэнні з 13 красавіка з 5 да 4 авіярэйсаў, што выконцаюцца расейскімі авіякампаніямі, на дзень, нягледзячы на тое, што раней бакі ўзялі паўзу ў авіяцыйнай вайне да 10 мая для ўрэгулявання эканамічнай спрэчкі.

Чаргінец таксама заявіў, што Белавія вывучае магчымасць звароту ў суд з пазовам да Расавіяцыі.

«Адазванне нашага дазволу, выдадзенага расейскімі авіяцыйнымі ўладамі, груба парушае палажэнні міжурадавага пагаднення аб паветраных зносінах», - сказаў ён.

«У дакуменце прапісана, за якія парушэнні можа быць адкліканы выдадзены дазвол - грубае парушэнне бяспекі палётаў, адсутнасць страхоўкі і гэтак далей. Дзеянні расейскіх авіяўладаў незаконныя. Мы будзем разглядаць магчымасць судовых пазоваў», - заявіў намеснік гендырэктара Белавія.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках