2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі «ўзаконілі» карыкатуры на Лукашэнку (Фота)

74

У Расеі з выставы карыкатур знялі Пуціна з Мядзведзевым, а Лукашэнку пакінулі.

Выпускнік Беларускага універсітэта культуры стаў адным з самых папулярных карыкатурыстаў Расеі.

26 красавіка ў Петрапаўлаўску-Камчацкім - горадзе на крайнім усходзе Расеі - адкрылася выстава 34-гадовага мастака-карыкатурыста Дзяніса Лапаціна. Перад адкрыццём Дзяніс заўважыў, што з экспазіцыі знікла 6 прац, у прыватнасці, карыкатуры Мядзведзева і Пуціна. Знікла і выява алігарха з маленькай шэрай мышкай, у якой дырэктарка музея пазнала вядомага персанажа, паведамляе «Наша Ніва».

У красавіку 2011 года Дзяніс Лапацін паўдзельнічаў у сусветным конкурсе карыкатурыстаў ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук і адразу сарваў Гран-пры.

Пасля гэтага ў тым самым 2011-м ён стаў дыпламантам адразу двух буйных міжнародных конкурсаў карыкатуры - у Германіі і Партугаліі. Прычым партугальскі «World Press Cartoon» лічыцца самым прэстыжным у свеце форумам майстроў шаржа і карыкатуры. Раней ніхто з расейскіх мастакоў нічога на ім не выйграваў.

Дзяніс Лапацін нарадзіўся на Камчатцы. Між тым адукацыю ён атрымаў у Менску. Ён распавядае, што і ў Менскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, і ў Беларускім універсітэце культуры яго стала папракалі, што ён займаецца чымсьці несур'ёзным.

«А я з самага дзяцінства я малюю розныя смешныя малюнкі. Усе лічылі, што гэта фігня, а вось класічны жывапіс, графіка - гэта тое, што трэба. Гэта значыць, стала мне забаранялі, і ў дзіцячай мастацкай школе таксама», - кажа мастак.

У Менску Лапацін супрацоўнічаў з анархісцкім расейскамоўным выданнем «Навінкі».

Дзяніс пачаў публікавацца ў камчацкіх газетах у 2002 годзе, пасля таго, як вярнуўся з навучання з Беларусі. Гэты цыбаты юнак з адкрытым і сціплым поглядам хутка заваяваў сэрцы чытачоў. Камчацкія чытачы чакалі кожны нумар газеты, каб убачыць чарговую карыкатуру Дзяніса.

Малюе Дзяніс на паперы, не на кампутары. Аўтарытэтамі ў сваім жанры ён называе амерыканца Джэйсана Сэйлера, швейцарца Альбера Русо, немцаў Себасцьяна Кругера, Курта Джонса, ангельцаў Пола Нойза і Родні Пайка, кітайца Жу Цзі Цзуна, канадку Дамініку Фільдэрт. Лапацін малюе інтэлектуальныя карыкатуры, вострасацыяльныя, крытычныя.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках