18 траўня 2024, Субота, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Казлоўскі: АДКБ не стала жандарам для ўтрымання дыктатараў

8
Павел Казлоўскі: АДКБ не стала жандарам для ўтрымання дыктатараў

Былы міністр абароны Павел Казлоўскі, які прымаў удзел у падпісанні Дамовы аб калектыўнай бяспецы 20 год таму, лічыць АДКБ карыснай, але малаэфектыўнай арганізацыяй.

У сённяшнім саміце АДКБ у Маскве прымаюць удзел кіраўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі, Таджыкістана і Узбекістана.

«Мінула 20 гадоў, і, як мне падаецца, шмат што за гэты час было выпушчана, бо многія лідары дзяржаваў цягнулі коўдру на сябе. І таму многія гады яна проста не працавала. А зараз выяўляецца пэўная актыўнасць, створаныя сілы калектыўнага рэагавання», - сказаў палітык «Радыё Свабода».

У АДКБ больш дэкларацый, чым канкрэтнай працы, прызнае Казлоўскі. Тым часам узбраенне ў краінах СНД імкліва старэе.

Праціўнікі АДКБ раней выказвалі трывогу, што арганізацыя стане жандарам для ўтрымання дыктатарскіх рэжымаў у краінах СНД. Казлоўскі не адмаўляў такой магчымасці, але цяпер ён прызнаў, што такога не здарылася. Хоць, напрыклад, звергнуты прэзідэнт Кыргызстана Бакіеў на гэта спадзяваўся:

«Тое, што гэтага не адбылося, гэта вельмі важна. Хоць мне падаецца, што тут некаторыя разлічвалі на гэта, магчыма, і беларускія кіраўнікі».

Ва ўхваленай на саміце АДКБ дэкларацыі было заяўлена пра «недапушчальнасць спробаў выкарыстання мер палітычнага і эканамічнага ціску ў дачыненні да дзяржаў-сябраў АДКБ». Кіраўнікі краін АДКБ таксама выказаліся супраць замежнага ўмяшання ў справы Сірыі і Ірану.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках