16 траўня 2024, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарсуд падтрымлівае дактыласкапічнае бязмежжа

7
Менгарсуд падтрымлівае дактыласкапічнае бязмежжа

Менгарсуд пакінуў без зменаў прысуд суда Кастрычніцкага раёна па адміністрацыйнай справе Руслана Невара, які адмовіўся праходзіць дактыласкапію па рэлігійных перакананнях.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач, піша ПЦ «Вясна».

6 красавіка суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў Руслана Невара да штрафу ў памеры 4 мільёны рублёў за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (арт.23.4 КаАП РБ).

Пры гэтым суддзя Максім Лапко, які разглядаў справу ў першай інстанцыі, праігнараваў шматлікія парушэнні, дапушчаныя супрацоўнікамі міліцыі пры складанні пратаколу правапарушэння.

Руслан Невар мае намер і далей абскарджваць несправядлівае судовае рашэнне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках