18 траўня 2024, Субота, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ і КДБ запрасілі на прэм'еру фільма пра сталінскія рэпрэсіі

17
БРСМ і КДБ запрасілі на прэм'еру фільма пра сталінскія рэпрэсіі

19 мая ў Гомелі плануецца правесці прэзентацыю фільма «Лінія Сталіна - Гомельскі рэгіён», прысвечанага сталінскім рэпрэсіям на тэрыторыі вобласці.

Мерапрыемства арганізуе кааліцыя «Наша альтэрнатыва».

Як паведаміў БелаПАН аўтар ідэі фільма Канстанцін Жукоўскі, пасля прэзентацыі плануецца дыскусія на тэму «Роля Сталіна ў беларускай гісторыі». Актывісты накіравалі запрашэнне на мерапрыемства дэкану і студэнтам гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта ім. Ф.Скарыны, супрацоўнікам ідэалогіі абл- і гарвыканкама, гарадской арганізацыі БРСМ і супрацоўнікам КДБ. «Нам цікава правесці шырокую грамадскую дыскусію з зацікаўленымі людзьмі», - паведаміў Жукоўскі.

Фільм здымаўся з жніўня 2011 па сакавік 2012 года. Актывісты збіралі інфармацыю аб месцах масавых расстрэлаў людзей, сведкавыя паказанні людзей, сваякі якіх падвергнуліся сталінскім рэпрэсіям.

«Лінія Сталіна - гэта не абарончы рубеж у Менскай вобласці, а лінія тэрору супраць беларускага народа. На жаль, улады ўпарта замоўчваюць гістарычныя факты, адмаўляючы сталінскія рэпрэсіі. Пра гэта кажа і той факт, што калі ў 2007 годзе пад Гомелем раскапалі месцы масавых расстрэлаў людзей, то ўлады аддалі перавагу адмаўчацца і сказалі, што там былі забітыя чырвонаармейцы», - пракаментаваў актывіст.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках