18 траўня 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС не пакідае спробаў вызваліць беларускіх наймітаў у Лівіі

10
МЗС не пакідае спробаў вызваліць беларускіх наймітаў у Лівіі

Беларускія дыпламаты робяць крокі па вызваленні з-пад варты ў Лівіі трох грамадзянаў Беларусі пад гарантыі амбасады ў Трыпалі.

Аб гэтым паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Гэта ўзгодненая пазіцыя трох амбасад - Беларусі, Расеі і Украіны, чые грамадзяне зараз знаходзяцца пад вартай. Дыпламаты прапануюць адпусціць грамадзянаў сваіх краін пад гарантыі дыппрадстаўніцтваў, яны абавязваюцца знаходзіцца ў Лівіі да завяршэння судовых слуханняў», - адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Як праінфармаваў А.Савіных, беларускія дыпламаты ўважліва адсочваюць сітуацыю вакол затрыманых у Лівіі беларускіх грамадзянаў, сочаць за ўмовамі іх утрымання, атрыманнем якаснага харчавання. «Рэалізуюцца і іншыя мерапрыемствы, якія б спрыялі апраўданню і вызваленню беларускіх грамадзянаў, - сказаў прэс-сакратар МЗС.

Па просьбе прадстаўнікоў абароны затрыманых у Лівіі грамадзян РФ, Украіны і Беларусі, судовае паседжанне было перанесенае на 21 мая, «у сувязі з неабходнасцю дадатковага ўдакладнення акалічнасцяў справы».

27 жніўня 2011 года лівійскім паўстанцкім батальёнам «Какаа» былі затрыманыя грамадзяне Украіны, Расеі і Беларусі (усяго больш за 20 чалавек - ІФ). Усёй групе прад'яўленае абвінавачванне ў аднаўленні ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам М.Кадафі дзеля «знішчэння лівійскага народа».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках