17 траўня 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агароджы на платформах менскага метро з'явяцца не хутка

7
Агароджы на платформах менскага метро з'явяцца не хутка

Пытанне аб будаўніцтве на платформах менскага метро агародж перыядычна разглядаецца, але з'яўляецца далёкай перспектывай.

Аб гэтым заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак галоўны рэвізор па бяспецы Менскага метрапалітэна Алег Круглоў.

«Гэтае пытанне перыядычна разглядаецца, але пакуль што - гэта вельмі далёкая перспектыва», - сказаў А.Круглоў. Пры гэтым ён патлумачыў, што «дзеля ўсталявання агародж на платформах метро, трэба змяніць патрабаванні да аўтаматыкі, якія ўжо існуюць.

Акрамя гэтага, калі ўсталёўваць агароджы, то прыйдзецца спыніць працу станцый. І, безумоўна, існуе пытанне аб вылучэнні вельмі буйных сродкаў на ўсталяванне агародж. На жаль, пакуль гэта нерэальна».

Закранаючы пытанне аб мерах бяспекі ў менскім метро, А.Круглоў адзначыў: «усё, што магчыма ў гэтым плане - усё зроблена». «Падзенне на рэйкі людзей - гэта бяда ўсіх метрапалітэнаў, дзе няма загараджальных збудаванняў на платформах», - падкрэсліў ён.

А.Круглоў паведаміў, што «ў гэтым годзе ў Менску было 2 суіцыды (адзін з іх - у мінулую суботу - ІФ), калі людзі кінуліся пад цягнік, які прыбываў».

«Больш праблем узнікае на эскалатары. У год адбываюцца сотні падзенняў, калі людзі рухаюцца на эскалатары. Часцей за ўсё гэта адбываецца па няўважлівасці пасажыраў, пры парушэнні правілаў паводзінаў на эскалатары, з нецвярозымі пасажырамі.

Часам людзям сталага ўзросту становіцца дрэнна, яны падаюць», - сказаў суразмоўцы агенцтва. Пры гэтым ён дадаў, што «такія падзення абыходзяцца без вялікіх траўм. Не было выпадку, каб адзенне зацягнула ў эскалатар, таму што ёсць сістэма блакавання».

Разам з тым, ён паведаміў, што «больш сур'ёзныя траўмы людзі атрымліваюць, калі неасцярожна выходзяць з дзвярэй метрапалітэна. Як правіла, церпяць дзеці. Але такіх выпадкаў адзінкі - да 10 на год».

Яшчэ адной праблемай для бяспекі Менскага метрапалітэна суразмоўца назваў жывёл. «Былі выпадкі, калі на станцыі забегалі жывёлы, Як правіла, гэта сабакі. Жывёлы могуць забягаць у тунэль. Гадоў 10 таму у менскім метро лавілі малпу, якая ўцякла. Некалькі месяцаў таму ў метро цягнік пераехаў зайца-беляка, які прыбег з дэпо», - паведаміў А. Круглоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках