12 траўня 2024, Нядзеля, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» - у лякарні хуткай дапамогі

225
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» - у лякарні хуткай дапамогі

Нягледзячы на моцны галаўны боль, Андрэй Молчан распавёў сайту charter97.org, як яго збівалі міліцыянты.

Андрэя Молчана збілі 19 мая ўвечары толькі таму, што ён узняў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ў Менску. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зрабіў гэта ў знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам, асуджаным таксама за вывешванне забароненага ўладамі беларускага сцяга.

«На мяне адразу накінуліся супрацоўнікі міліцыі, спрабавалі вырваць з рук сцяг. Пачалі збіваць. Білі чалавек пяць, не менш. Гэта былі супрацоўнікі міліцыі ў форме. Збівалі кулакамі, нагамі. Потым паклалі на зямлю, апранулі кайданкі і павалаклі да машыны. Зацягнулі туды сілай. У машыне працягвалі збіваць. Далей я мала, што памятаю. Губляў прытомнасць некалькі разоў. Ачуняў у аддзяленні міліцыі Першамайскага раёна. Выклікалі «хуткую». У лякарню разам са мной паехаў супрацоўнік міліцыі. Не адыходзіў ад мяне ні на крок, а потым, калі сказалі, што мяне кладуць у лякарню, з'ехаў. Больш яны тут пакуль не з'яўляліся», - распавёў Андрэй Молчан.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» застаецца ў лякарні. У яго падазрэнне на пералом сківіцы і пашкоджаны хрыбетнік. Дактары вырашылі пакінуць Молчана ў лякарні для абследавання.

На пытанне, ці будзе ён абскарджваць зверствы міліцыі, Молчан адказаў: «Пакуль хацеў бы падлекавацца і адпачыць. Я зараз з цяжкасцю гавару... Галава моцна баліць...».

Фота «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 225

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках