6 траўня 2024, панядзелак, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўрал напярэдадні прыезду Лукашэнкі ў Глыбокае

8
Аўрал напярэдадні прыезду Лукашэнкі ў Глыбокае

Перад прыездам беларускага кіраўніка ў Глыбокім экстрана наводзяць парадак.

Па ўсіх прадпрыемствам і арганізацыях Глыбокага і раёна разасланыя тэлефанаграмы з раённай адміністрацыі, перадае «Еўрарадыё».

Старшыня райвыканкама патрабуе тэрмінова навесці парадак на сваіх тэрыторыях у сувязі з візітам Лукашэнкі. Справаздачу аб праведзеным неабходна прадаставіць у прыёмную райвыканкама не пазней за 14 гадзін 25 мая.

Неафіцыйныя крыніцы кажуць, што Аляксандр Лукашэнка плануе абляцець тэрыторыю раёна на верталёце, пасля чаго прызямліцца ў Плісе, дзе будуецца турыстычны комплекс. Яго будуе фірма, якая займаецца будоўляй прэзідэнцкіх аб'ектаў. Будаўніцтва ўжо ідзе на ўзроўні 4-га паверха.

Дарэчы, за 18 гадоў Лукашэнка быў у Глыбокім толькі адзін раз на працягу паловы гадзіны, калі запальваў газавы факел. Ён некалькі разоў планаваў прыехаць у Глыбокае, але потым ягоны прыезд адмяняўся.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках