4 траўня 2024, Субота, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты супраць расейскіх класаў у польскай школе забаранілі

28
Пікеты супраць расейскіх класаў у польскай школе забаранілі

Улады Гродна не дазволілі правесці пікеты супраць змены моўнага рэжыму ў школе № 36 з польскай мовай навучання.

Адзін з падпісантаў Мечыслаў Яскевіч патлумачыў, што заява ў гарвыканкам падавалася на чатыры пікеты. Аднак прыйшла пісьмовая адмова: пікеты не ўзгодненыя з міліцыяй і іншымі службамі, перадае «Радыё Свабода».

Бацькі вучняў хвалююцца, бо ўлады плануюць размясціць у школе № 36 класы з расейскай мовай навучання.

Улады спасылаюцца на перагружанасць іншых школ у мікрараёне «Дзевятоўка».

Школа з польскай мовай навучання была пабудаваная ў сярэдзіне 1990-х гадоў на грошы польскага ўрада. Заняткі ў ёй праходзяць у адну змену.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках