29 красавiка 2024, панядзелак, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні пройдзе фотавыстава «Прэс-фота Беларусі - 2012»

У Вільні пройдзе фотавыстава «Прэс-фота Беларусі - 2012»

Экспазіцыя размесціцца ў самым цэнтры літоўскай сталіцы - у скверы Одміню, размешчаным у пачатку праспекта Гедыміна.

Як паведаміў БелаПАН прэзідэнт моладзевай асацыяцыі StudAlliance Кірыла Атаманчык, у экспазіцыю ўвайшлі некаторыя здымкі фіналістаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі - 2012», які праводзіўся ў Беларусі ў трэці раз. Аргкамітэт атрымаў заяўкі ад 90 удзельнікаў, якія даслалі больш за 2,5 тыс. фотаздымкаў на конкурс. Імёны пераможцаў фотаконкурсу стануць вядомыя 26 мая.

«Мы спрабавалі зрабіць усё магчымае, каб фотаздымкі змаглі ўбачыць усе жадаючыя, таму выстава мае вулічны фармат. Гэта істотны момант дзеля таго, каб прэзентаваць праз прызму фотааб'ектыва розныя аспекты беларускага жыцця і пазнаёміць літоўцаў з тым, што зараз адбываецца ў трыццаці кіламетрах ад Вільні», - пракаментаваў Атаманчык.

Выстава будзе доўжыцца да 2 чэрвеня. Мерапрыемства праходзіць у межах праекта «Беларуская вясна ў Вільні» пры падтрымцы моладзевай асацыяцыі StudAlliance.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках