5 траўня 2024, Нядзеля, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велагоншчыца разбілася на бетонным трэку (Фота)

85

(абноўлена) Беларуская велагоншчыца Паліна Жук памерла ў лякарні.

Велагоншчыца атрымала траўму галавы на міжнародных спаборніцтвах «Вялікі прыз Тулы».

Падчас спаборніцтваў на бетонным трэку Паліна Жук няўдала ўпала і ўдарылася галавой аб пакрыццё трэка. Спартоўку даставілі ў мясцовую лякарню, дзе ёй была зробленая аперацыя.

Пасля атрымання траўмы дзяўчына была ў коме. Дактары рабілі ўсё магчымае, але траўма апынулася несумяшчальнай з жыццём, піша тульскі партал «Слабада».

НЗ адбылося падчас кейрына. Беларуская гоншчыца ўпала на высокай хуткасці, ад удару ейны шлем раскалоўся.

Як паведамляе Тульская служба навін, на дапамогу мясцовым дактарам прыехалі калегі з двух вядучых маскоўскіх цэнтраў медыцыны катастроф - навукова-даследчага інстытута хуткай дапамогі ім. Скліфасоўскага і Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя ім. Бурдэнкі. Тульскі губернатар Уладзімір Груздзеў быў гатовы забяспечыць верталёт для транспарціроўкі спартоўкі ў Маскву.

16 чэрвеня Паліне Жук споўніўся б 21 год.

Па словах Анатоля Міклашэвіча, традыцыйныя міжнародныя спаборніцтвы «Вялікі прыз Тулы» праводзяцца на адкрытым трэку з бетонным пакрыццём. Беларуская каманда на іх прадстаўленая моладзевым складам.

Фота: mk.tula.ru

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках