15 траўня 2024, Серада, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ клянчыць гранты ў Захаду

48
КДБ клянчыць гранты ў Захаду

А МУС Беларусі падаў праекты на ўтрыманне СІЗА, дзе трымаюць палітвязняў.

На сайце Міністэрства эканомікі надрукаваны спіс праектаў, якія дзяржаўныя ўстановы прадстаўляюць донарам ў межах праграмы Міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва на 2012-2016 гады, паведамляе «Наша Ніва».

Усяго маецца 114 праектных прапаноў на суму 411,5 млн даляраў. Сярод іх ёсць 13 прыярытэтных праектаў на суму 4 мільёны.

Сярод прадстаўленых праектаў маюцца і ад Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Чэкісты просяць фінансаванне на «закупку і пастаўку тэхнічных сродкаў і абсталявання для забеспячэння дзейнасці ў сферы барацьбы з тэрарызмам, арганізацыі і правядзення контртэрарыстычных і іншых аперацый, аператыўнага правядзення спецыяльных і крыміналістычных даследаванняў у межах дзяржаўнага рэагавання на акты тэрарызму». На гэты праект Камітэт просіць 6 мільёнаў даляраў.

Другі праект з КДБ накіраваны на «ўдасканаленне сістэм мер па супрацьдзеянні ядзернаму і радыяцыйнаму тэрарызму на тэрыторыі Беларусі». Гэты праект разлічаны на 3,5 мільёна даляраў.

Тры праекты заявіла і Міністэрства ўнутраных спраў. 1. Супрацьдзеянне карупцыі ў Беларусі. 2. Мінімізацыя міграцыйнай рызыкі, звязанай з памежным рухам праз сумесныя мяжы, і арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў Беларусі і Польшчы па гэтым напрамку.

3. Садзейнічанне Беларусі ва ўдасканаленні механізмаў аказання дапамогі ў адаптацыі да жыцця ў грамадстве асобам, вызваленым з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, дзейнасці спецыяльных устаноў дасудовага ўтрымання, развіцця і павышэння эфектыўнасці выканання альтэрнатыўных пазбаўленню волі відаў пакарання.

Праекты заяўленыя на суму больш за 3,5 мільёны даляраў.

Што ж такое праграма Міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва? Адзін з відаў дапамогі, якая бязвыплатна прадастаўляецца Беларусі донарамі Міжнароднай тэхнічнай дапамогі (МТД) у мэтах аказання падтрымкі ў сацыяльных і эканамічных пераўтварэннях.

Донарамі МТД з'яўляюцца краіны Еўрапейскага звяза (Вялікабрытанія, Германія, Польшча і іншыя), ЗША, Канада, Японія, уласна Еўразвяз, ААН і іншыя краіны і структуры.

Спецслужбы неаднаразова абвінавачвалі беларускую апазіцыю ў фінансаванні з Захаду, але самі не лічаць ганебным атрымліваць дапамогу ад міжнародных донараў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках