20 траўня 2024, панядзелак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брата апазіцыянеркі дапыталі з-за сцяга ў Віцебску

3
Брата апазіцыянеркі дапыталі з-за сцяга ў Віцебску

Увечары 25 мая брата актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Алены Семенчуковай дапытала інспектар па справах непаўнагадовых.

Пытанні, зададзеныя маладому чалавеку, тычыліся вывешанага 4-га мая бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску, піша сайт ffight.org.

Акцыя была арганізаваная невядомымі актывістамі ў падтрымку Сяргея Каваленка, які зараз знаходзіцца ў турме.

Вось як апісвае той дзень сам Сяргей: «...мы з сястрой 4 мая пайшлі да медуніверсітэта раніцай. Я ў гэтым годзе заканчваю школу, і мне трэба было зарэгістравацца на Цэнтралізаванае Тэставанне (ЦТ). А мая сястра амаль заўсёды з сабой носіць фотаапарат. Прыйшлі мы рана, яшчэ і васьмі не было. Унутр адразу не пайшлі - я застаўся папаліць. А потым мы заўважылі, што на будынку праз дарогу вісіць бел-чырвона-белы сцяг. Мая сястра яго, вядома ж, сфатаграфавала - прыгожа ён глядзеўся. Потым бачым, мужчына бегае, дзіўны вельмі, усё ці тое фатаграфуе, ці тое на відэа здымае. Ну, і яго яна таксама сфатаграфавала.

Праз некалькі дзён выклікалі маю маму ў міліцыю «на размову». Яшчэ праз нейкі час - сястру. Тады сястра аднесла ў Кастрычніцкае РАУС Віцебска фота мужчыны, які фатаграфаваў сцяг. Ён сапраўды паводзіўся дзіўна. І, у адрозненне ад мяне і сёстры, цалкам мог залезці на дах - на фота бачна, што ён у добрай фізічнай форме. І мама, і Лена тлумачылі, што мы з сястрой проста хадзілі ва ўніверсітэт па пытаннях тэставання. Міліцыянты спрабавалі са мной сустрэцца, але я навучаюся ў школе ў Рагачове, і не разумею, што такога я нібыта нарабіў, з-за чаго павінен перад экзаменамі ўсё кінуць і ехаць у Віцебск «гутарыць» з імі. У рэшце рэшт мяне выклікалі ў міліцыю ў Рагачове, 25 мая каля 5-й вечара і дапыталі. Сказалі, што падобна, быццам бы гэта ўсё ж такі я той сцяг павесіў. І калі не раніцай, то ўначы. Я спрабаваў растлумачыць, што ўначы спаў, і пры ўсім жаданні выйсці нікуды не мог з-за маці. Мяркуючы па ўсім, чалавека, які рэальна мог вывесіць сцяг, яны проста не шукалі. Ва ўсім да гэтага часу абвінавачваюць мяне, і нібыта я нанёс шкоду таму будынку, дзе быў вывешаны сцяг».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках