19 траўня 2024, Нядзеля, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў: Прысуд Парфянкову - гэта пасыл Захаду

9
Някляеў: Прысуд Парфянкову - гэта пасыл Захаду

Былы кандыдат у прэзідэнты пракаментаваў прысуд Васілю Парфянкову.

«Нічога яны не даказалі, ды яны і не збіраліся нічога тут даказваць. Яны прыйшлі выканаць тое, што ім сказалі выканаць: асудзіць чалавека, які, нягледзячы на тое, што яны ўжо з ім зрабілі, дакладней, імкнуліся зрабіць: зламаць, зняважыць, прыціснуць, - стаіць на сваёй пазіцыі. Таму трэба яшчэ раз яго «зламаць». Гэта першае.

«Зламаць», каб усе астатнія - не толькі з «Гавары праўду», але ўсе актывісты грамадзянскай апазіцыі задумаліся, а ці хадзіць ім на нейкія акцыі пратэсту і ці падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі ў іх барацьбе з рэжымам.

Гэта дзеля ўнутранага карыстання.

І дзеля вонкавага карыстання - паказаць таму ж амбасадару Злучаных Штатаў, які сёння быў на гэтым працэсе, а праз яго і Злучаным Штатам, і прадстаўнікам Еўразвяза, якія былі тут на працэсе, што «Я не схілюся. Я выпускаю былых кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў іхніх штабоў не таму, што вы на мяне душыце, а таму, што я так вырашыў. Яны мяне папрасілі - я іх выпусціў. Хтосьці там выправіўся ўжо, а вось тыя, хто не выпраўляецца, тыя, у каго ў галаве тое ж, што да гэтага часу ў Парфянкова - што гэты рэжым не можа існаваць, саджаючы людзей ні за што - з гэтым я буду звяртацца належным чынам, так, як мне прыйдзе да галавы».

Вось і ўсё, што вынікае з гэтага суду», - сказаў Уладзімір Някляеў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках