4 траўня 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраньюс» вернуць у кабельныя сеткі Менска

39
«Еўраньюс» вернуць у кабельныя сеткі Менска

Канал «Еўраньюс» аднаўляе з 1 чэрвеня вяшчанне ў кабельных сетках УП «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» (МТІС).

Вяшчанне канала было спыненае з 1 студзеня, паведамляе БелТА.

«Мы ўбачылі, што пры ранейшым кіраўніцтве шэраг дамоваў быў заключаны праз афшорных пасрэднікаў. Такія дамовы мы неадкладна скасавалі і сталі выходзіць напрамую на пастаўшчыкоў кантэнту. У выніку, толькі па тэлеканале «Еўраньюс», з якім у нас сёння заключаная прамая дамова, мы здолелі знізіць кошт больш чым у 12 разоў», - растлумачыў нядаўна прызначаны дырэктар МТІС Міхаіл Мілаванаў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках