18 траўня 2024, Субота, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы дыктатар Ліберыі прысуджаны да 50 гадоў турмы

11
Былы дыктатар Ліберыі прысуджаны да 50 гадоў турмы

Спецыяльны суд па Сьера-Леонэ сёння прысудзіў да 50 гадоў турэмнага зняволення экс-прэзидэнта Ліберыі.

Чарльз Тэйлар быў прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, паведамляе Reuters.

У ходзе праведзенага ў Гаазе 26 красавіка паседжання Спецыяльнага суду Тэйлар быў прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах прад'яўленых яму абвінавачванняў, у тым ліку ў дапамаганні паўстанцам у Сьера-Леонэ падчас грамадзянскай вайны 1991-2002 гадоў.

Бок абвінавачвання дамагаўся для экс-прэзідэнта 80 гадоў турэмнага зняволення.

З-за меркаванняў бяспекі вердыкт быў вынесены ў Нідэрландах, а не ў сталіцы Сьера-Леонэ Фрытауне, дзе знаходзіцца штаб-кватэра суда.

Адбываць пакаранне Тэйлар будзе ў турме ў Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках