19 траўня 2024, Нядзеля, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія абвясціла байкот Еўра-2012 ва Украіне

11
Еўракамісія абвясціла байкот Еўра-2012 ва Украіне

Сябры Еўракамісіі вырашылі байкатаваць чэмпіянат Еўропы па футболе ва Украіне.

Прычынай гэтага стала занепакоенасць палітычнай сітуацыяй у гэтай краіне ў цэлым і, у прыватнасці, сітуацыяй з экс-прэм'ерам Юліяй Цімашэнка, паведаміла ў пятніцу еўракамісар Андрула Васіліу.

«Я падзяляю гэтыя занепакоенасці і таму прыняла рашэнне ў сваёй якасці еўрапейскага камісара, які адказвае за спорт, што ў гэтых умовах для мяне з'яўляецца немэтазгодным прысутнічаць на любых матчах, якія будуць праводзіцца ва Украіне. Гэты пункт гледжання падзяляе і старшыня, і іншыя сябры Еўрапейскай камісіі», - гаворыцца ў заяве Васіліу, адказнай за палітыку ў галіне спорту, што паступіла ў РІА Новости.

Разам з тым, еўракамісар паказала на важнасць «захавання рэальнай сутнасці спорту і спартовага поспеху Еўра-2012».

«Я вельмі спадзяюся, што гэты футбольны турнір стане сапраўдным поспехам і што я змагу прыняць удзел у адным з матчаў на тэрыторыі Польшчы», - гаворыцца ў заяве.

Цімашэнка была асуджаная ў кастрычніку 2011 года на сем гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавага пагаднення з Расеяй у 2009 годзе. З канца снежня 2011 года яна адбывае тэрмін у калоніі ў Харкаве. Захад лічыць крымінальны пераслед экс-прэм'ера палітычна матываваным, украінскія ўлады гэта адмаўляюць.

На мінулым тыдні экс-прэм'ер Украіны праз паплечнікаў заявіла, што пры перавозцы з калоніі ў лякарню яе цягнулі ў прасціне, скруціўшы ногі і рукі. Супрацоўнікі калоніі, па словах Цімашэнкі, ударылі яе ў жывот, і яна ад моцнага болю на час страціла прытомнасць. Цімашэнка абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць жорсткага абыходжання ў турме і падала скаргу на дзеянні канваіраў.

У панядзелак старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу таксама заявіў, што не мае намеру ўдзельнічаць у запланаваных ва Украіне мерапрыемствах, прымеркаваных да чэмпіянату. Паводле СМІ, у знешнепалітычным ведамстве Украіны спадзяюцца, што паведамленні некаторых замежных СМІ аб быццам бы магчымым «палітычным байкоце» Еўра-2012 апынуцца газетнымі «качкамі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках