У спісе ільготнікаў на жыллё больш за палову - сілавікі
23- 1.06.2012, 10:57
Сёння 402 тысячы сем'яў у Беларусі могуць пабудаваць жыллё па ільготным крэдыце - пад 1,5-5% стаўкі.
Як высветлілася, сярод ільготнікаў толькі 20 тыс. шматдзетных сем'яў і 110 тыс. маладых сем'яў, якія выхоўваюць непаўнагадовых дзяцей. Г.з. у суме - 130 тысяч. Менавіта гэтую лічбу агучыў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, выступаючы ў «палаце прадстаўнікоў», піша «Народная воля».
Але, як вядома, згодна з указам Лукашэнкі № 13, на такіх ільготных умовах крэдытуюцца толькі шматдзетныя сем'і, а таксама сілавікі - вайскоўцы, міліцыянты, супрацоўнікі КДБ, аператыўна-аналітычнага цэнтра, службы бяспекі прэзідэнта, дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК, МНС, суддзі і пракурорскія работнікі.
Выходзіць, што сілавікоў-ільготнікаў значна болей, чым шматдзетных сем'яў - 272 тысячы.