18 траўня 2024, Субота, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка праходзіць лячэнне ў Літве

5
Зміцер Бандарэнка праходзіць лячэнне ў Літве

Былы палітвязень на працягу двух тыдняў праходзіць рэабілітацыю ў санаторыі «Эгле» у Друскінінкаі (Літва).

Санаторнае лячэнне каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнкі, які быў нядаўна вызвалены пасля 16 месяцаў зняволення, стала магчымым дзякуючы дапамозе арганізацыі «Праваабарончы альянс», Камітэта абароны палітрэпрэсаваных «Салідарнасць» і пры садзейнічанні літоўскага боку.

«Я вельмі ўдзячны за прадстаўленую магчымасць трохі падлячыцца. У санаторыі я праходжу агульнаўмацавальныя працэдуры. Сур'ёзнае лячэнне яшчэ спатрэбіцца, таму што адныя лекары раяць рабіць яшчэ адну аперацыю на хрыбетніку, іншыя кажуць, што пакуль гэта рабіць не варта. У Літву я прыехаў разам з жонкай. Тое, што перанеслі за гэты час родныя палітзняволеных, нават складана ўявіць, таму рэабілітацыю праходзіць і мая жонка. Я ёй увесь час раіў адпачыць, але яна ў адказ пісала, што пакуль я ў турме, гэта немагчыма. Зараз я шчаслівы, што мы знаходзімся ў санаторыі разам...», - сказаў Зміцер Бандарэнка сайту charter97.org.

Нагадаем, што ў зняволенні Зміцер Бандарэнка, асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, перанёс аперацыю на хрыбетніку. З-за немагчымасці прайсці ў турме нармальную рэабілітацыю, стан здароўя палітыка значна пагоршыўся, і ён мае патрэбу ў сур'ёзным лячэнні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках