19 траўня 2024, Нядзеля, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм беларускага рэжысёра трапіў у паўфінал Your Film Festival

4

Your Film Festival - сусветны онлайн-кінафестываль, які праводзіць сайт YouTube.

Фільм «Перашкода» (The Obstacle), зняты па творы Данііла Хармса, удзельнічае ў фестывалі ад Украіны, дзе зараз жыве ягоны рэжысёр і сцэнарыст Максім Буйніцкі, паведамляе «Еўрарадыё».

У журы фестывалю ўваходзяць вядомы рэжысёр Рыдлі Скот і актор Майкл Фасбэндэр.

Максім Буйніцкі некалькі год таму быў адлічаны з Беларускай акадэміі мастацтваў і з'ехаў вучыцца і працаваць у Кіеў.

50 адабраных для фестывалю стужак з 12 чэрвеня па 13 ліпеня будуць спаборнічаць у онлайн-галасаванні за выхад у фінал Your Film Festival. Па выніках галасавання будуць абраныя не менш за 10 лаўрэатаў. Усе яны атрымаюць магчымасць удзелу ў Венецыянскім кінафестывалі. А пераможца атрымае грант на 500 тысяч даляраў на здымкі ўласнага фільма. Натуральна, пры дапамозе Рыдлі Скота, Майкла Фасбэндэра і іхняй каманды.

Паглядзець фільм і прагаласаваць за яго можна тут.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках