Чорны гумар жодзінскіх ідэолагаў (Фотафакт)
33- 18.06.2012, 16:39
Арыгінальнае прымяненне афіцыйнай сімволіцы знайшлі чыноўнікі гарвыканкама Жодзіна.
Ля помніка Маці-патрыётцы быў заўважаны памятны вянок у выглядзе лукашэнкаўскага герба. Паводле надпісу на стужцы, вянок быў ускладзены ад Жодзінскага гарвыканкама, паведамляе «Наша Ніва».