18 траўня 2024, Субота, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП правядзе пазачарговы з'езд 28 ліпеня

5
АГП правядзе пазачарговы з'езд 28 ліпеня

Асноўным пытаннем стане вылучэнне кандыдатаў для ўдзелу ў «выбарах».

Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік старшыні партыі Леў Марголін па выніках праведзенай увечары 19 чэрвеня палітрады АГП.

Па словах Марголіна, з'езд пройдзе ў дзве сесіі. «Першая сесія пройдзе 28 ліпеня. На ёй мы вылучым так званых «кандыдатаў у дэпутаты». Нашая стратэгія застаецца нязменнай: партыя будзе вылучаць не кандыдатаў як такіх, а спікераў - людзей, якія данясуць пасланне АГП. Мэссэдж будзе такі: Лукашэнка і ягоная сістэма - гэта тупік, выхад з тупіку - гэта вольныя выбары. Сёння іх няма. І мы прапануем грамадзянам пачаць кампанію за тое, каб у Беларусь прыйшлі выбары», - адзначыў Марголін.

Галоўная задача кандыдата-спікера, працягнуў палітык, інфармаваць як мага больш людзей. Кандыдаты ў дэпутаты будуць выкарыстоўваць магчымасці дзяржаўнага тэлебачання і радыё, але не будуць выкарыстоўваць дзяржаўныя грошы, вылучаныя ім дзеля друку ўлётак. Спікеры павінныя будуць зняцца з выбарчай гонкі за пяць дзён да выбараў.

«Таму 15-16 верасня мы правядзем другую сесію з'езда тым жа складам, на якой здымем сваіх спікераў з выбарчай кампаніі. Хутчэй за ўсё, так і будзе, бо няма ніякіх зменаў у практыцы правядзення выбараў, за кратамі застаюцца палітычныя зняволеныя, няма свабоды СМІ і гэтак далей», - сказаў Марголін.

Таксама, паведаміў Марголін, да 6 ліпеня павінная прайсці яшчэ адна палітрада АГП, якая вылучыць кандыдатуры сябраў АГП у акруговыя выбарчыя камісіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках