5 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр архітэктуры раіць будаўнікам ехаць у Расею

27
Міністр архітэктуры раіць будаўнікам ехаць у Расею

У Калінінградскай вобласці або Падмаскоўі яны могуць зарабіць па 6-7 мільёнаў беларускіх рублёў за месяц.

У Брэсцеці  ледзь не кожнаму другому будаўніку прыйдзецца адправіцца ў камандзіроўку, каб зарабіць грошы: такія высновы варта рабіць з вынікаў паседжання аблвыканкама, на якім абмяркоўвалася становішча спраў у будаўнічым комплексе рэгіёну, піша ПЦ «Вясна».

Па афіцыйных дадзеных, за студзень-май 2012 года аб'ём выкананых падрадных прац у супастаўных коштах склаў 63,8% ад адпаведнага перыяду мінулага года. Менш працы - менш і будаўнікоў: найбольшы адток працаўнікоў галіны зафіксаваныя ў Баранавіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Пінскім раёнах і ў горадзе Пінску. У такіх умовах брэсцкім будаўнікам прыходзіцца шукаць шчасця за межамі родных краёў.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў параіў прадстаўнікам гэтай прафесіі не звальняцца, каб ператварацца ў «гастарбайтараў», а адправіцца ад сваёй арганізацыі на будаўніцтва аб'ектаў у Менск ці ў рэгіёны Расеі. Па словах Нічкасава, у Калінінградскай вобласці або Падмаскоўі яны могуць зарабіць па 6-7 мільёнаў беларускіх рублёў за месяц. У такім выпадку ледзь ці не палове ўсіх будаўнікоў прапануецца быць «арганізаванымі гастарбайтарамі», бо зарабіць 500 даляраў у Брэсце зараз амаль немагчыма. І гэта пры тым, што заробкі ў будаўніцтве былі заўсёды вышэйшыя за заробкі ў іншых галінах. На што тады разлічваць прадстаўнікам менш рэнтабельных прафесій?

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках