3 траўня 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашпарты 14-гадовым - ужо з 9 жніўня

10
Пашпарты 14-гадовым - ужо з 9 жніўня

Пашпарт павінен мець кожны грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, - такая норма будзе дзейнічаць у Беларусі з 9 жніўня 2012 года.

Такое рашэнне, адзначаецца ў каментары прэс-службы Лукашэнкі, «дазволіць непаўнагадовым, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, рэалізаваць належныя ім правы на здзяйсненне асобных юрыдычна значных дзеянняў: напрыклад, уносіць грашовыя сродкі ў банкі і распараджацца імі».

Нагадаем, у цяперашні час узростам абавязковага атрымання пашпарта з'яўляецца 16 гадоў. Змены ў заканадаўства ўносяцца Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2012 г. № 197. 9 жніўня дакумент уступіць у сілу.

Калі дзіця выязджае за межы краіны, яно павіннае атрымаць пашпарт незалежна ад узросту, нават калі яму споўнілася ўсяго некалькі месяцаў, падкрэсліваюць у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі. Дзецям пашпарт выдаецца на 5 гадоў. У выпадку калі 14 гадоў грамадзяніну споўніцца раней, тэрмін дзеяння абмяжоўваецца днём наступлення 14-годдзя, нагадвае interfax.by.

Пашпарты падлягаюць абмену кожныя 10 гадоў да дасягнення 64-гадовага ўзросту. Па дасягненні 64 гадоў пашпарт выдаецца тэрмінам дзеяння да 100 гадоў. Па дасягненні 100 гадоў пашпарт выдаецца тэрмінам дзеяння да 125 гадоў.

Раней выдадзеныя пашпарты сапраўдныя да тэрміну, названага ў іх, адзначаюць міліцыянты. Аднак у выпадку выезду ў краіны Еўразвяза, каб атрымаць шэнгенскую візу, трэба мець пашпарт, з моманту выдачы якога прайшло менш за 10 гадоў і тэрмін дзеяння якога не мінае раней, чым за 3 месяцы ад даты планаванага выезду з краіны, якая ўваходзіць у склад ЕЗ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках