Як ламалі дзверы ў Саюз палякаў (Відэа)
24- 28.06.2012, 14:46
Учора ўвечары супрацоўнікі міліцыі выламалі дзверы і правялі ператрус у адным з офісаў не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў.
Памяшканне, у якое праніклі міліцыянты, арандаваў арыштаваны на мінулым тыдні журналіст Анджэй Пачобут.
Перад тым як выламаць дзверы, супрацоўнікі міліцыі, шукаючы ключ, паказалі дакументы на ператрус.
«У пастанове, якую я прачытаў, было паказана, што маецца інфармацыя аб тым, што ў гэтым памяшканні ёсць друкаваная прадукцыя, якая ўтрымлівае антыдзяржаўныя заклікі», - распавёў «Белсату» журналіст Ігар Банцар.
Аднак, паводле яго, з друкаванай прадукцыі ў памяшканні была толькі польскамоўныя газета Саюза «Głos znad Niemna», якая ніякіх заклікаў супраць уладаў не змяшчала. У пачатку ж міліцыянты вынеслі кампутары.