Чарговая аварыя з удзелам «маршруткі» у Менску (Фота)
5- 28.06.2012, 15:52
На праспекце Пераможцаў адбылася аварыя. Магчыма, пацярпелі людзі.
«Маршрутка» сутыкнулася з таксі службы «Алмаз» (7788). Фотаздымак з месца здарэння даслаў чытач charter97.org. Чытач таксама паведаміў, што ад месца аварыі ад'язджала машына «хуткай дапамогі» з надпісам «Рэанімацыя» з уключанымі мігалкамі.