18 траўня 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Апошнія суткі я сядзеў фактычна ў катавальных умовах

10
Максім Вінярскі: Апошнія суткі я сядзеў фактычна ў катавальных умовах

У адплату за галадоўку каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» кінулі ў сырую камеру са зламаным кранам.

Сёння на волю выйшаў Максім Вінярскі. У турме ён абвясціў галадоўку, пратэстуючы супраць незаконнага арышту. Максім Вінярскі распавёў charter97.org пра абставіны свайго затрымання і пра тое, як праходзіў арышт.

«30 мая я быў у сябра ў мікрараёне «Паўднёвы Захад». Прыкладна ў 10 гадзін раніцы я выйшаў з пад'езду. Да мяне адразу кінуліся 3 амапаўцы, яны заламалі рукі і забралі тэлефон. Ніхто з іх не назваўся і не назваў прычыну затрымання.

Мяне даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна, дзе ўжо знаходзіліся нацбалы Контуш і Сіняк. На ўсіх склалі пратаколы па фальшывых абвінавачваннях у дробным хуліганстве. Праз пару гадзін нас павезлі ў суд. Ён праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Тацяна Мотыль асудзіла мяне на пяць сутак арышту. Думаю, што для іх было важна ізаляваць нас на час візіту Уладзіміра Пуціна.

У судзе я абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага арышту. Пра гэта ж я напісаў заяву, калі нас прывезлі ў турму.

На Акрэсціна нас спачатку пасадзілі ў адну камеру. У ёй цякла вада, з-за сталага манатоннага шуму немагчыма было не тое што заснуць, але і проста расслабіцца. Мы напісалі заяву з просьбай альбо адрамантаваць кран альбо перавесці нас у іншую камеру. Але перавялі толькі Контуша і Сіняка. Я ж апошнія суткі сядзеў фактычна ў катавальных умовах», - распавёў Максім Вінярскі.

У бліжэйшы час ён падасць скаргу ў пракуратуру на незаконны арышт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках