15 траўня 2024, Серада, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ: Гэта ўсяго толькі меры абароны

21
КДБ: Гэта ўсяго толькі меры абароны

КДБ абверг інфармацыю аб тым, што спецслужбы адсочваюць паездкі за мяжу кіраўнікоў дзяржустаноў.

Шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, спасылаючыся на ананімныя крыніцы, распаўсюдзіў чэрвеня 4 інфармацыю аб тым, што «Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абавязаў спецыяльныя аддзелы і аддзелы кадраў усіх дзяржаўных устаноў, міністэрстваў і органаў улады адсочваць паездкі на адпачынак за мяжу ўсіх кіраўнікоў сярэдняга і вышэйшага звяна». Нібыта ўсе, хто збіраецца на адпачынак у Турцыю, Егіпет або нават Украіну, павінныя напісаць заяву на імя свайго начальніка з просьбай дазволіць ім выезд за мяжу.

«Той жа, хто ўжо з'ездзіў на адпачынак, піша другую заяву, у якой паведамляе, што ніхто яго не вербаваў, што сам адпускнік не раскрыў нікому сакрэтныя звесткі пра Беларусь і не ганьбіў родную краіну. Кантроль за напісаннем гэтых заяў вядзецца непасрэдна супрацоўнікамі КДБ, якія прымацаваныя да тых ці іншых устаноў», - паведамілі інтэрнэт-рэсурсы.

Каментуючы БелаПАН гэтыя звесткі, начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч заявіў: «Вы разумееце, калі паведамляецца, што КДБ некага абавязаў, гэта прадугледжвае нейкі нарматыўна-прававы акт. Але такога на сённяшні дзень, наколькі я ведаю, няма. Мяркуючы па ўсім, дадзеная інфармацыя вырваная з кантэксту і інтэрпрэтаваная некалькі разоў у негатыўным плане. Хутчэй за ўсё, гэтая інфармацыя заснаваная на заканадаўчых ініцыятывах, якія тычацца павышэння эфектыўнасці контрвыведніцкай абароны насельніцтва, якія ўжо абмяркоўваліся».

«Хутчэй за ўсё, такія меры (рэкамендацыі, якія тычацца паводзінаў за мяжой. - БелаПАН.) будуць тычыцца канкрэтных кіраўнікоў пэўнага звяна дзеля таго, каб у той ці іншай меры абараніць гэтых людзей ад супрацьпраўных замахаў, ад правакацый і іншых негатыўных аспектаў», - адзначыў Антановіч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках