3 траўня 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў і Мясніковіч абмяркуюць уступленне Расеі ў СГА

1
Мядзведзеў і Мясніковіч абмяркуюць уступленне Расеі ў СГА

Прэм'ер-міністр РФ мае намер абмеркаваць з калегамі з Беларусі і Казахстана эканамічнае супрацоўніцтва пасля далучэння Расеі да СГА.

Таксама прэм'ер-міністры трох краін будуць казаць пра новую сістэму інтэграцыі ў межах Мытнага саюза, перадае «Інтэрфакс».

Такую заяву кіраўнік урада Расеі зрабіў на нарадзе з прадстаўнікамі Экспертнай супольнасці па пытаннях развіцця эканомікі краіны ва ўмовах уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

На гэтай сустрэчы сябар савета дырэктараў «Рускай малочнай кампаніі» Андрэй Даніленка панаракаў на тое, што расейскія вытворцы малочнай прадукцыі знаходзяцца ў няроўных ўмовах канкурэнцыі з беларускімі вытворцамі: «патрабуецца больш сістэмная праца ў межах Мытнага саюза, паколькі, па сутнасці, мы канкуруем не з беларускімі кампаніямі, а з дзяржаўнай машынай, якая працуе не па рынкавых правілах».

Дзмітрый Мядзведзеў заўважыў на гэта, што падтрымлівае намаганні айчынных малочных прадпрыемстваў у стварэнні сістэмы інтэграцыі з выразнымі рынкавымі ўмовамі ў межах Мытнага саюза.

«Праз тыдзень (у Санкт-Пецярбургу) у мяне будзе сустрэча з калегамі з Беларусі і Казахстана, мы будзем абмяркоўваць бягучую сітуацыю ў сувязі са ўступленнем Расеі ў СГА», - паабяцаў Мядведзеў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках