3 траўня 2024, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку праблемы інвалідаў не цікавяць

22
Лукашэнку праблемы інвалідаў не цікавяць

Асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў не задаволеная адказамі, атрыманымі на зварот да Лукашэнкі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня грамадскага аб'яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» Яўген Шаўко.

Паводле яго, сутнасць адказаў чыноўнікаў зводзіцца да таго, што пазначаныя праблемы разглядаюцца. Такія адказы прыйшлі з розных ведамстваў, куды былі перанакіраваныя з Адміністрацыі Лукашэнкі.

Нагадаем, зварот да кіраўніка дзяржавы быў прыняты на мітынгу інвалідаў-вазочнікаў 5 мая ў Менску. У звароце адзначаецца, што ў адносінах да інвалідаў, якія перасоўваюцца на вазках або прыкаваных да ложка, у Беларусі парушаюцца альбо не выконваюцца шэраг артыкулаў Канстытуцыі, у прыватнасці гарантуюць годнае жыццё, свабоду перамяшчэння, права на годнае сацыяльнае забеспячэнне, а інваліды-вазочнікі падвяргаюцца дыскрымінацыі. Актуальнай праблемай дзеля інвалідаў-вазочнікаў з'яўляецца недаступнасць гарадской інфраструктуры і адсутнасць у шматкватэрных жылых дамах безбар'ернага асяроддзя - наяўнасць высокіх бардзюраў, парогаў і адсутнасць пандусаў.

Акрамя таго, удзельнікі мітынгу выступілі за вяртанне выдачы інвалідам аўтатранспарту з ручным кіраваннем. Яны таксама лічаць неабходным уключэнне інвалідаў 1-2-й груп з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата на машынах са знакамі «Інвалід» у пералік фізічных асоб, якія прапускаюцца па-за чаргой пры праходжанні памежнага кантролю.

Шаўко выказаў надзею, што ў бліжэйшы час пытанне аб пазачарговым перасячэнні мяжы будзе вырашанае, бо «дзеля гэтага няма вялікіх перашкод». Ён сказаў, што ў асацыяцыю патэлефанаваў чыноўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта і паведаміў, што дакумент, які рэгламентуе праезд праз мяжу інвалідаў першай групы па-за чаргой, знаходзіцца на разглядзе ў Савеце міністраў. «Ва ўсім свеце інваліды першай групы праходзяць памежны кантроль у першую чаргу, - сказаў Шаўко. - Чаму ў нас павінна быць па-іншаму?»

«Мы будзем чакаць канкрэтных адказаў», - заявіў старшыня асацыяцыі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках