13 траўня 2024, панядзелак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За распаўсюд некалькіх газет - штраф 2 мільёны рублёў

11

6 чэрвеня Кастрычніцкі суд Віцебска разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні добраахвотнага памочніка грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Сяргея Кандакова.

Суддзя Іна Грабоўская пастанавіла: актывіста за распаўсюд газеты «Віцебскі Кур'ер» падвергнуць штрафу ў памеры 20 базавых велічынь (2 мільёны беларускіх рублёў), піша nash-dom.info.

Падчас затрымання віцебскія міліцыянты канфіскавалі ў Кандакова 18 асобнікаў газеты. Яго абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 22.9 ч. 2 КаАП РБ, «незаконны распаўсюд друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Гэта не першае падобнае рашэнне ў дачыненні да віцебскіх валанцёраў. Раней суддзя Грабоўская вынесла ідэнтычнае рашэнне, пакараўшы штрафам у 2 мільёны рублёў распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфа» Ганну Гадлеўскую.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках